Перайсці да зместу

BAC Strikemaster

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BAC Strikemaster
Тып ваенны самалёт[d] і light combat aircraft[d]
Вытворца British Aircraft Corporation[d]
Першы палёт 26 кастрычніка 1967
Канец эксплуатацыі 1993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BAC 167 Strikemasterбрытанскі вучэбна-баявы самалёт. Здольны дзейнічаць з няроўных узлётна-пасадачных палос. Абсталяваны падвойнымі катапультнымі сядзеннямі, прыдатнымі нават для ўцёкаў з малых вышынь.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Экіпаж: 2
  • Даўжыня: 10,274 м
  • Размах крыла: 11,23 м
  • Вышыня: 3,340 м
  • Вага пустога: 2810 кг
  • Поўная маса: 4220 кг
  • Максімальная ўзлётная вага: 5216 кг
  • Запас паліва: 1660 л, уключаючы канцавыя бакі.
  • Сілавая ўстаноўка: 1 турбарэактыўны рухавік Rolls-Royce Viper Mk.535 з цягай 14,0 кН

Распрацаваны шматлікія мадыфікацыі самалёта, сярод якіх:

  • Mk 80: экспартная версія для Саудаўскай Аравіі, 25 адзінак.
  • Mk 80A: таксама для Саудаўскай Аравіі, 20 адзінак.
  • Mk 81: экспартная версія для Паўднёвага Емена, чатыры самалёты.
  • Mk 82: экспартная версія для Амана, 12 самалётаў.
  • Mk 82A: таксама для Амана, 12 адзінак.
  • Mk 83: экспартная версія для Кувейта, 12 самалётаў.
  • Mk 84: экспартная версія для Сінгапура, 16 самалётаў.
  • Mk 87: экспартная версія для Кеніі, шэсць самалётаў.
  • Mk 88: экспартная версія для Новай Зеландыі, 16 самалётаў.
  • Mk 89: экспартная версія для Эквадора, 22 самалёты.
  • Mk 89A: таксама для Эквадора, колькасць невядома.
  • Mk 90: экспартная версія для Судана, колькасць невядома.
  • Taylor, John W.R. "Hunting Jet Provost and BAC 167." Combat Aircraft of the World from 1909 to the present. New York: G.P. Putnam's Sons, 1969. ISBN 0-425-03633-2.
  • Taylor, John W. R. Jane's All The World's Aircraft 1976–77. London: Jane's Yearbooks, 1976. ISBN 0-354-00538-3.